epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Сіпакоў

Мова

Бывае,

спатрэбіцца ўзімку

Промень, не злоўлены летам,

Бывае,

што мала пахаў

У моры травінак і красак,

Бывае,

не хопіць колераў

У вясновым квяцістым разліве,

Бывае,

так мала гукаў

Чуецца ў моры лесу,

Бывае,

не радуюць песні

Мора крылатага птушак —

Тады я іду да цябе,

Мой акіян вялікі,

У які ўсе моры ўпадаюць,—

Мая адзіная

мова!