epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Сіпакоў

На бацькавых руках

Я сам зайздросціў гэтакім рукам

З мазольнымі, цяжкімі кулакамі:

Іх сталь пякла, студзіла іх рака,

Яны ў пясок крышылі цвёрды камень.

 

А трэба — дрэва з крэктам упадзе,

Яны гару ў далонях утрымаюць,

І гэтыя вось рукі да грудзей,

Глядзі, дзіцё малое прыціскаюць.

 

Шкада малога? Выручаць бяжы,

А то яно ў абдымках задыхнецца...

Дзіцё ж у бацькі на руках ляжыць,

Сваім ратком маленечкім смяецца.