epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Сіпакоў

"На трэцяй ад сонца планеце..."

На трэцяй ад сонца планеце —

радасць,

На трэцяй ад сонца планеце —

звады.

На трэцяй ад сонца планеце —

вясна,

На той жа планеце —

вайна, вайна.

 

На трэцяй ад сонца планеце —

дзеці,

Смяюцца і плачуць на той жа

планеце.

На трэцяй ад сонца планеце —

людзі...

Няўжо згарыць яна ў атамным

гудзе,

Няўжо яе болей у свеце

не будзе —

Прыгожай, трэцяй ад сонца, планеты?!