epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Сіпакоў

На выстаўцы дзіцячых малюнкаў

Неўтаймаванасць гулкая фантазіі,

Я па тваім хаджу сягоння свеце,

Як госць далёкі.

І баюся спудзіць

Сваёй разважнасцю і мудрасцю халоднай

Вось гэта свята неслухмяных ліній,

Яшчэ не зведзеных ні ў якія параграфы

Вучоных кніжак.

І плывуць па сценах,

Нібы пасля вялікіх крыгаломаў,

Трохкутнікі і паралелаграмы —

З фантазіі сабраныя дамы.

З усіх бакоў іх асвятляюць сонцы —

Калючыя, праменістыя кактусы:

Як транспарант,

бяры яго за промень,

Нясі па свяце вымраеных вуліц

І асвятляй расчыненыя вокны,

Тут з іх адных усе дамы сабраны —

Хляўчук і хорам,

дача і турма...