epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Сіпакоў

На завяршэнне кнігі

Бывай жа, радаснае мліва,

Бывай, рукой нагрэты млён!

З табою нам было шчасліва

Сярод завейных, снежных дзён.

 

І сярод весніх дзён спатолі

Нам не было аж да начы.

Сады цвілі — а мы у полі,

Лугі квітнелі — мы палолі,

Не мелі часу на спачын.

 

І лета з восенню мільгнулі,

Мы і не ўбачылі — калі.

Спявалі птушкі — мы не чулі,

Г улі камбайны — ў іхнім гуле

Мы, як знячэўныя, былі.

 

І вось закончылася праца,

Цяпер гуляй, блазнуй, жыві.

А нам з ёй шкода расставацца:

Без працы — быццам без крыві.

 

Бо з ёю нам было шчасліва

Сярод клапотна-звыклых дзён.

Дык дзякуй, радаснае мліва,

Да стрэч, душой сагрэты млён!