epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Сіпакоў

Начная размова

— Мне прыснілася, родны мой:

Ты цалаваўся жадліва з другою.

Там, пад нашай вярбою, цябе абдымала

Дзяўчынка вясёлая, лёгкая, тая...

 

— Дарагая, няўжо ты яе не пазнала?

Супакойся, навошта — адразу з тугою?

То ж была, вер мне, ты...

Толькі тая яшчэ,

Толькі тая яшчэ,

Толькі тая яшчэ—

Маладая...