epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Сіпакоў

"Нас кожная раніца старыць..."

Нас кожная раніца старыць,

Хоць верым: малодзіць святло.

І заўтра ўжо будзем мы марыць

Пра тое,

што ўчора было.

 

А ўчора заўсёды малодзіць —

І мы ўжо ў юнацтве тады.

Пасемся усе на выгодзе,

І нас не хвалююць гады.

 

І лёгкія, нібы стракозы,

Над намі дні стракацяць.

Яшчэ так далёка марозы,

Што выйшлі ўжо нас пераняць.