epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Сіпакоў

"Наш самы строгі кат — сумленне..."

Наш самы строгі кат — сумленне,

Што суд найправедны вяршыць:

Непакараных — на каленях

Усё жыццё прымусіць жыць.

 

Яна заўжды з табою — кара,

Яе ты не абыдзеш мук...

І прарастае праз ахвяру

Сумленне, як даўней бамбук.