epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Сіпакоў

Настраёвы эцюд

Быццам светлыя трубы аргана,

Ледзяшы звісаюць са стрэх.

І ліецца матыў вясняны

З аргана

Адразу ў снег.

 

Кап...

кап...

кап...

 

Капяжу застылыя гукі

У марознай аціхнуць цішы —

Можна браць тады ў цёплыя рукі

Гукі,

Злоўленыя ў ледзяшы...