epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Сіпакоў

"Нібы бліскавіцы белыя..."

Нібы бліскавіцы белыя,

Сок застукаўся ў голле з сілаю,

І, калісьці такія нясмелыя,

Чырванеюць дзявочыя сны...

Лопаецца

недзе за небасхіламі

Сонца —

пупышка вясны.