epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Сіпакоў

"Не баюся я цяжкай, далёкай хады..."

Не баюся я цяжкай, далёкай хады,—

Рупіць пешшу прайсціся па роднаму краю.

Ах як пахне чабор, колькі сонца тады,

Калі восень сады абтрасае!

 

Хай і ногі гудуць, хай абколе асцё,

Я пайду, каб да скону запомніць дарогу...

Да крыніцы ж дайду — буду рад, як дзіцё,

Што дайшло ўпершыню да парога.