epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Сіпакоў

"Не вернуцца годы — мая радня..."

Не вернуцца годы — мая радня,

Жыццё, нібы лета, міне...

Нашу настальгію па тых па днях,

Калі ўжо не будзе мяне.

 

А хто ў тым далёкім леце, чужым,

Як я, вось так прыйдзе на луг

І будзе ісці асцярожна — як жыць,

Каб не наступіць на пчалу.

 

І хто залюбуецца — гэтакі дзень! —

І ўсцешыцца святам маім:

Вось апляла травінка прамень

І лезе да сонца па ім...