epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Сіпакоў

"Некалі нашы прашчуры..."

Некалі

Нашы прашчуры

Віталіся за руку,

Каб праверыць,

Ці не стаіўся ў руцэ сябра

Які камень...

А я, нават і не вітаючыся з табою,

Ведаю,

Што ў тваім кулаку —

Валун...