epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Сіпакоў

"Ненавідзець — гэта ўсё ж любіць..."

«Ненавідзець — гэта ўсё ж любіць»,—

Хочацца сказаць табе на ростань.

Зразумеў, навучаны узростам:

Ненавідзець — гэта ўсё ж любіць.

 

Тое, што мінулася, забыць

І нялёгка, і зусім не проста.

«Ненавідзець — гэта ўсё ж любіць»,—

Хочацца сказаць табе на ростань.