epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Сіпакоў

"О радасць абнаўлення плачам..."

О радасць абнаўлення плачам —

Ты той і ўжо не той нічуць:

Ты бачыш тое, што не бачыў,

І чуеш тое, што не чуў.

 

І як шкада, што сам з гадамі

На слёзы стаў такі скупы,

Што не абновішся слязамі,

Абраз не выплачаш тупых.