epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Сіпакоў

Пачатак

Як страшна ўсё-ткі, мусіць, нараджацца

Нам з цемрыва ды ў акіян святла,

Дзе непазнаныя шчэ рукі мітусяцца

Па шырыні

бяскрайняга стала.

 

Над намі нагінаюцца, як поўні,

Усмешкі незнаёмых нам людзей.

І хаты —

неабжытыя шпакоўні —

Мы позіркам ніяк не абвядзем.

 

І штосьці невядомае

у горле

Качаецца,

як кропля,

як туга,

Пакуль яго мы ў слова не аформім:

— Куга!

— Куга!