беларуская электронная бібліятэка
заснаваная ў 1996
Зямля мая! Маліцца трэба
На твой вянок у ззянні рос...
А недзе там, за сёмым небам,
Рыпіць сузор’яў зорны воз.
Я распраўляю крылы шырай,
Як сын, кажу табе: «Бывай!»
Мяне сабрала ты у вырай
За свой напяты небакрай.
Руку, зазор’е, мне падай!
© Беларуская Палічка // пры выкарыстаньні матэрыялаў спасылка на Беларускую Палічку абавязковая