epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Сіпакоў

Падарожнік

Аб краскі паабіваўся мой плашч,

Аб вецер сцёрліся шчокі,

Сонцам запарушыліся вочы,

Чаравікі і тыя збіліся аб дарогі...

 

Такой бяды!

Я нават босы — няхай збіваюцца

Усё роўна

Настойліва буду ісці

Да свае Меккі —

Да свае мэты...