epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Сіпакоў

Паядынак

Неба — блакітны звон.

А ў ім, як падвешаны, жаўранак

Б’е ўтрапёна маленькімі крыльцамі

Па крыштальных сценках.

 

І неба — вялікі звон —

Не вытрымлівае гэтага паядынку з жаўранкам,

Раскалыхваецца і тонка звініць,

Як сама раніца...

 

Тады з неба — глыбокага звона —

Горда падае стомлены жаўранак.

А за ім доўга яшчэ

Асыпаецца, як лісце з дрэў,

Яго песня...