epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Сіпакоў

"Паміж ручаямі і ліўнямі..."

Паміж ручаямі і ліўнямі,

Паміж маразамі і спёкаю

Праходзіць граніца дзіўная —

Наіўная, блакітнавокая.

 

Граніца з пралесак сплецена:

Пралескі пускаць не павінны

Зімовых завей да квецені,

Снегу — да зеляніны.

 

Ды — хочаш не хочаш — сыходзяцца:

Не лічацца вёсны з граніцаю!

І пахнуць пралескам даводзіцца

Марозам і навальніцамі

Адразу.