epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Сіпакоў

Пасля журбы

Як жабракі складаюць торбы

Пасля дарогі, пад вярбу,

Складзем і мы сваю журбу,

Як жабракі складаюць торбы.

 

Дадзім спачын душы, гарбу —

Журба ж і моцных нават горбіць...

Як жабракі складаюць торбы,

Складзем і мы сваю журбу.