epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Сіпакоў

Перад світаннем на будоўлі

Шась!..

Шууу!..

Шыы!..—

Гэта ранак ідзе асцярожна,

Па краях катлаванаў шуршыць,

Не грыміць — спатыкнуцца тут можна.

Бух!..

Шух!..

Шах!..—

Ноч ад ранку ўцякае віхурай,

То зачэпіць за сценку каўша,

То наткнецца на новы падмурак.