epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Сіпакоў

Песні

Слухаючы Забэйду-Суміцкага

 

Зямля,

хоць такая вялікая,

А ўсяго пясчынка сусвету;

А ў песні,

самай кароткай,

Змяшчаецца цэлы сусвет;

У сэрцы ж —

маленечкім жаўранку —

Жыве столькі матчыных песень...

 

О, ты маеш столькі сусветаў —

Які ты багаты чалавек на зямлі!