epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Сіпакоў

Песня

Жаўцеюць восеньскія дрэвы,

І лісце кружыцца, шуршыць.

Сустрэчы нашы, дзе вы, дзе вы?

Як мы без вас змаглі пражыць?!

 

Ці помніш луг, што мы кахалі,

Ці помніш травень наш, скажы,

Дзе цалавацца заміналі

Нам птушкі, кветкі, мурашы?

 

Нам птушак не пазнаць увішных,

Лістоў, што зноў на луг ляцяць...

І мурашы ужо на іншых,

Нібы на нас тады, глядзяць.