epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Сіпакоў

Полюс цішыні

Свіціцца цішыня няўлежанага снегу,

Нібыта страказінае крыло.

І разбіваецца раптоўным нашым смехам,

Як возера спакойнае

вяслом.

 

Спяшаемся у казку мы з табою,

Праз снежны вір ацішаны ідзём,

Дзе вецер завірухі супакоіў —

Утаймаваліся,

заснулі нават днём.

 

А мы нясём сагрэтыя усмешкі І ў снягах не тонем — ані-ні,

Бо лыжы —

нашы вузенькія сцежкі

І кладкі цераз снежнае бязмежжа —

Імчаць далей,

на полюс цішыні.