беларуская электронная бібліятэка
заснаваная ў 1996
Марозікам пахне капуста,
Жаўруковаю песняй — яблык,
Вераснем — сопкая бульба,
Расой — агурок крамяны,
Селядзец — глыбінёй акіяна.
Сонцам — акраец хлеба,
Ветрам і небам — піва...
А стол пахне добрай вячэрай.
Прыходзь да мяне, свет, вячэраць!
© Беларуская Палічка // пры выкарыстаньні матэрыялаў спасылка на Беларускую Палічку абавязковая