epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Сіпакоў

"Прадвесне. Птушыныя гнёзды..."

Прадвесне. Птушыныя гнёзды.

Без птушак сумуюць лясы.

А іней марозны — як роздым,

А сівер — як ждала касы.

 

Няўтульна ў настылых пушынах —

Халодзіць нагурблены снег.

І змёрзся тут шчэбет птушыны

І дрэў абвяселены смех.

 

І птушкі далёка ад хатаў.

А ў гнёздах, што цепляць жаду,

Пушыстыя, як птушаняты,

Вясеннія промні гудуць.