epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Сіпакоў

Пытанне

У каго запытацца,

ад каго суцяшэнне пачуць

Вось на гэтым наш боль,

што адвеку кляты:

Няўжо

у адну вайну

ад салдата радзіўся хлапчук,

Каб у другую памерці салдатам?