epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Сіпакоў

"Радзіма, дай мне аднойчы..."

Радзіма, дай мне аднойчы

забыцца на цябе,

расстацца з табою,

страціць цябе,—

Каб я, задыхаючыся ад настальгіі,

мог, знявераны,

яшчэ больш зразумець,

як я люблю цябе...

Радзіма, калі і ты любіш мяне,

не карай гэтак сурова,

не дазваляй мне

такога жаху —

страціць цябе...