epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Сіпакоў

Роднае слова

У 1697 годзе сейм Рэчы Паспалітай забараніў складаць дзяржаўныя дакументы на беларускай мове.

У 1867 годзе царскі ўрад спецыяльным загадам забараніў беларускую мову.

 

Цябе забаранялі, як скрыжалі,

І адбіралі, быццам бы сцягі,

А крэслілі,—

здавалася, збівалі:

Як ад шпіцрутэнаў сінелі пісягі.

 

Цябе забаранялі, быццам свята,

Нібы злачынцу заціскалі рот.

А ты і з-за выкрэсленняў,

нібы з-за кратаў,

Глядзела на знямелы свой народ.

 

Бы ў цэлях, у архівах думкі вязлі...

А ўчуўшы покліч вольнае сурмы,

З-за кратаў словы,

нібы тыя вязні,

Сцягі жаданыя выносілі з турмы —

Да нас, пакуль нямых...