epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Сіпакоў

"Рыбы хочуць лятаць, як птушкі..."

Рыбы хочуць лятаць, як птушкі,

І крылатымі хочуць стаць,

Перанесці ўсе перагрузкі

І, як некалі, лёгка лятаць.

 

Аб паветры мараць да свербу

І куртатыя плаўнікі іх.

Рыбы прагнуць узняцца за вербы

На падрэзаных крылах сваіх.

 

І выстрэльваюць рыбы з глыбіняў,

Навастрыўшы у неба слых,

І натужна махаюць усімі

Куксамі крылаў сваіх.