epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Сіпакоў

Сялянскія рукі

Рукі, якія замешвалі сечку карове,

Рукі, якія рвалі, выполваючы, асот і

дзядоўнік,

Рукі, якія падціралі попку дзіцяці,

Рукі, якія падмазвалі дзёгцем калёсы,

Рукі, якія растрасалі гной перад ворывам,

Рукі, у якія за стагоддзі ўелася столькі

зямлі,

Самыя чыстыя рукі на свеце.

 

Твае рукі, мама.

Твае рукі, тата.