epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Сіпакоў

Слова ў спрэчках

Навошта так гучна —

Размова з сэрцам,

Калі ў той размове

Сэрца не б’ецца.

 

Навошта душу

Раскрываць гэтак смела,

Калі ў той душы

Бяздушнасць засела.

 

Навошта мне кропля

Твайго неспакою,

Калі ў гэтай кроплі

Мора спакою.

 

Навошта наогул

Вянок лаўровы,

Калі як хамут

Яго носяць галовы.