epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Сіпакоў

Світальнае

Зямля!

Напаўняй свае соты —

Лугі і палі —

Гулам работы,

Пахам раллі

І потам.

 

Час медазбору

Трывожыць дзень.

У ячэях палёў тваіх

Скора

Чалавек загудзе.