epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Сіпакоў

"Тры прыгаршчы вады ў крыніцы..."

Тры прыгаршчы вады ў крыніцы...

Чаму ж хвалюе так яна?

Чаму мне адусюль відна —

Тры ж прыгаршчы вады ў крыніцы.

І я спяшаю — пакланіцца,

Запомніць, плыткую, да дна...

Тры прыгаршчы вады ў крыніцы.

Чаму ж хвалюе так яна?