epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Сіпакоў

Трывожная радасць

Гляджу, як радуецца шчыра ўсё вясне,

І сам сябе, хоць і з трывогай,

супакойваць мушу:

Не! Усё-ткі не ўяўляецца, зняверанаму, мне

І рэчка без вады,

і лес без дрэў,

гняздо — без птушак.