epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Сіпакоў

Твае рукі

Твае рукі, твае рукі нада мною,—

Нібы лебедзі над белаю зімою.

Як ласкава яны кружаць

І са мной па леце тужаць,

Нібы лебедзі над белаю зімой.

 

Цяжка, рукі, расставацца з вамі дужа

І без вас мне аставацца паміж сцюжаў...

Не ляціце, рукі, ў вырай,

Нада мной кружыце шчыра —

Нібы лебедзі над белаю зімой.

 

Я люблю, як твае рукі нада мною —

Нібы лебедзі над белаю зімою,

Як яны садзяцца міла,

Склаўшы крылы, склаўшы крылы,—

Нібы лебедзі над белаю зімой.

 

Калі лашчаць валасы мне твае рукі—

Слухаю, бы песню, я іх рухі.

А яны пяюць шчымліва

І крыляюць палахліва,—

Нібы лебедзі над белаю зімой.