epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Сіпакоў

"Ты паплач, каханая, адкрыта..."

Ты паплач, каханая, адкрыта,

Я цябе, тужлівую, прашу,

Бо слёзы супакойваюць душу

Ад усяго, што цяжка перажыта.

 

Нам трэба зноў араць і сеяць жыта,

І я табе, заплаканай, кажу:

Ты ведаеш, і я ў сабе нашу

Слёз і надзей няспраўджаных набытак.

 

І ты сябе ніколькі не няволь —

Хай са слязьмі выходзіць вечны боль:

Яшчэ чысцейшай зробіцца крыніца!

 

Надзею і праз слёзы прытулі,

Каб зноўку ад нягодаў абудзіцца

Для радасці ўрачыстай на зямлі.