epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Сіпакоў

"У садзе, нібы ўкапаны..."

У садзе,

Нібы ўкапаны,

Садоўнік стаіць на нагах драўляных.

Здаецца,

Дрэўцы,

Што чалавека трымаюць,

Зноў прыжыліся — карэнне пускаюць.

Ля іх зямля —

Аж варушыцца:

То карэнне шукае сок —

Так малое шукае матчын сасок...

І здаецца,

Што зараз распусцяцца,

Разбуджаныя невядомай трывогаю,

Чалавечыя ногі,

Драўляныя ногі...