epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Сіпакоў

"У такое надвор’е..."

У такое надвор’е

Матылі сушаць крылы,

Увесь скарб свой мурашкі

На прасушку выносяць...

У такое надвор’е

Сонца раскрыла,

Каб праверыць на спеласць,

Цяжкое калоссе.

 

...Блізка восень.