epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Сіпакоў

"Учора — не маё: яно ў чужых руках..."

Учора — не маё: яно ў чужых руках,

І сёння — не маё: мільгне і стане ўчора.

А заўтра, што здалёк крыляе, нібы птах,—

Маё. Мне з ім дзяліць і радасці, і гора.

 

І што было — прайшло. Што будзе — то міне.

Так дзень за днём знікаць у вечнасць мусяць.

Чым, хуткакрылы птах, парадуеш мяне,

Што прынясеш мне ў дзюбе на спакусу?

 

Ну дзе ж ты, Заўтра?! Хораша чакаць

Твайго, асветленага мараю, світання!

Бо кожнаму, як сябрава рука,

Заўсёднае на заўтра спадзяванне.