epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Сіпакоў

Усміхніся мне

А ты ўсміхніся радасна-журботна,

Здымі цяжар і з сэрца і з душы,

Аб вусны маю стому патушы —

Як я пазнаю дотык іх ласкотны!

 

Быў дзень цяжкі, быў дзень завельмі слотны,

У сэрцы панамёрзлі ледзяшы.

Адхукай іх, мяне разварушы,

Каб я наноў зрабіўся бесклапотны.

 

Што я кажу! Прашу ў цябе спагады,

Хоць ты сама ішла праз тыя ж звады,

Трымцела на усіх вятрах жыцця.

 

І я якраз далонямі сваімі

Цябе адаграваць заўжды павінен —

Ты ласкі прагнеш, нібыта дзіця.