epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Сіпакоў

"Ужо аб вайне не могуць..."

Ужо аб вайне не могуць

расказаць маладзенькія таты —

Бянтэжацца перад сынамі...

А ў свеце з часоў яшчэ тых

Накрываюць пустое месца

на ложках спрасонку салдаткі,

Як інвалід па звычцы

сціскае рукаў пусты.