epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Сіпакоў

"Вядзі мяне, зялёная радзіма..."

Вядзі мяне, зялёная радзіма,

Туды, дзе я пачаўся, як ручай,

Дзе мяне помняць мята, малачай,—

Вядзі мяне, зялёная радзіма.

 

Там сціхне боль, прытупіцца адчай,

І там я ўспомню кожнай краскі імя...

Вядзі мяне, зялёная радзіма,

Туды, дзе я пачаўся, як ручай.