epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Сіпакоў

Вясновае

Быў час любові. Ўсё спявала —

І між травы, і між галля.

Здавалася, яшчэ не знала

Такое раніцы зямля.

 

Скрозь — ад травы і да вярхушак,

Ад каранёў і да аблок

Кахаўся лес, сталіца птушак,

Буяніў сок.