epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Сіпакоў

"Вось яна, піраміда..."

Вось яна, піраміда

Падарункаў на наваселле:

Самазадаволеныя, як індыкі, самавары,

Насцярожаныя, як жырафы, таршэры,

Запыленыя пыласосы...

 

Мы ж, радасныя,

Не можам адвесці вачэй

Ад адной сарамлівай кветкі,

Якую нехта прынёс,

Не атросшы нават расіны,

Не спудзіўшы нават пчалы,

Што заюшылася на працы...