epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Сіпакоў

Заканчэнне палёту

О, светлы боль сустрэчы шчырай!

Як сын, кажу я:

«Сустракай!»

Я зноў вяртаюся.

І вырай

Табе вяртаю, матчын край.

 

А недзе там, дзе неба мгліцца,

Рыпець застаўся зорны воз...

Зямля!

Вярнуўся я дзівіцца

На твой вянок у ззянні рос.

 

Дзе гэты вырай спеў і рос.