epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Сіпакоў

"Зноў я сцежку шукаю ў тую краіну..."

Зноў я сцежку шукаю ў тую краіну,

Дзе жыве непасрэднасці вечны закон,

Дзе звычайная бочка вуркоча машынай,

А лазовы дубец — твой няўрымслівы конь...

 

Сын, я сцежку шукаю ў тваю краіну.