epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Журба

Мігцелі зоры ў цёмнай ночы...

Мігцелі зоры ў цёмнай ночы, -

Калі спаткаўся я з табой,

Твае убачыў зоры-вочы,

Пачуў я смех срабрысты твой...

 

І разлучыўся зноў з табою;

Ізноў адзін застаўся я.

Цябе я жду, прыйдзі вясною

Ты, зорка ясная мая!

 

Я жду цябе ў дзень светлы мая,

Я жду цябе ўжо доўгі час.

Мне страшна: можа, доля злая

Навекі разлучыла нас.

 

Ўжо сонца ясныя праменні

Даўно лунаюць над зямлёй.

Зычлівы май мне шле натхненне...

Чаму цяпер ты не са мной?

 

К табе, друг мілы, сэрца рвецца.

Дарогай сумнаю іду,

А думка ўдаль - к табе імкнецца:

Цябе я жду!..

 

1914

 


1914

Тэкст падаецца паводле выдання: невядомае
Крыніца: невядомая