epub
 
падключыць
слоўнікі

Яраслаў Пархута

Бэз

...Шмат гадоў мінула з таго дня. Не раз прыходзіла вясна і прыносіла ў вёску бярэмі бэзу.

Расцвітае той бэз і перад вокнамі Таклюсінай хаты. Але ўсё не адважыцца старая разам з усімі жанкамі выйсці ў святочны дзень на вуліцу, сесці на прызбу і любавацца і сонечным днём, і гэтым пахучым бэзам. Ёй і цяпер здаецца, што варта адчыніць дзверы, як пачуе страшныя, тады яшчэ сказаныя словы:

— Маці здрадніка...

І яна сядзіць ля акна, уздыхае і шэпча:

— Лепш нарадзіла б яго нежывога...


1973?

Тэкст падаецца паводле выдання: Пархута Я. Ты пайшла ў сонца. Лірычныя аповесці і навелы. - Мн., "Мастацкая літаратура", 1973. (першы празаічны зборнік)
Крыніца: скан